Бібліяграфія па гісторыі Праваслаўя ў Заходняй Беларусі

У апошнім нумары часопіса мінскага брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў "Праваслаўе" была надрукавана бібліяграфія майго аўтарства, у якой сістэматызаваны матэрыялы праваслаўнай тэматыкі ў беларускім перыядычным друку міжваеннай Заходняй Беларусі. Спіс канешне ня поўны, але што змог, тое сабраў. Ёсць вельмі шмат артыкулаў, прысвечаных праблемам беларусізацыі Праваслаўнай царквы. Выкладваю электронны варыянт артыкула.  

Прэзентацыя кнігі

У Гродна пры падтрымцы Гродзенскай епархіі адбылася прэзентацыя маёй кнігі "Сінодзік пацярпелых за веру  і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі. ХХ стагоддзе". Спадзяюся, што выданне будзе запатрабаваным у асяроддзі гісторыкаў, краязнаўцаў і святароў!

http://www.pravoslavie.by/news/prezentacija-knigi-aleksandra-gornogo-snodzk-pacjarpelyh-za-veru-carkvu-hrystovuju-grodzenskaj-eparh-hh-stagoddze

http://uspenyekoptevka.blogspot.com/2014/02/20_27.html

Купалінка

Заўважыў цікавую акалічнасць... Дачка-немаўля пакутуе ад колікаў.. Каб трохі яе супакоіць спяваем з жонкай розныя песні... неяк пачаў пець Купалінку - адразу заснула... пасля - зноў і зноў.. што гэта, можа сіла беларускага слова ???

Шкада "конікаў"

Толькі што прачытаў навіну - давыд-гарадоцкае свята конікі, на якім я неаднаразова ўдзельнічаў, не ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай спадчыны з-за нейкай памылкі ў паперах... Шкада, вельмі шкада, гэтае свята павінна ўвайсці ў сусветны спіс, не тое што ў беларускі... Ніхто нават не ўяўляе, што ў Давыд-Гарадку ў ноч на 14 студзеня праходзіць сапраўдны карнавал...Галоўны ягоны атрыбут - конь, якога гарадчукі робяць з пап'е-машэ ці з іншых матэрыялаў.. Групы карнавальшчыкаў на чале з такім "канём" ходзяць ад хаты да хаты, а пасля збіраюцца на цэнтральнай плошчы, каб параўняцца ў прыгажосці касцюмаў... існуе і адмысловая песня - "Шчодры вэчор", яе трэба цалкам праспяваць, каб атрымаць узнагароду ад гаспадароў, у хату якіх завітала арава карнавальшчыкаў... прызнаюся, песню гэтую наша каманда дакладна не ведае да гэтага часу, дзякуй Богу, з-за адсутнаснасці вакальных дадзеных нас спынялі на першым куплеце

"Гісторыя Літвы"

На жаль не валодаю літоўскай мовай, але кнігі літоўскіх гісторыкаў люблю праглядаць... дапамагае мне іх чытаць жонка... там ёсць чаму вучыцца і ёсць чаму... здзіўляцца
Не так даўно Міністэрства замежных спраў нашай паўночнай суседкі зрабіла падарунак і выдала "Гісторыю Літвы" ажно на сямі мовах, у тым ліку па-польску і па-руску... Больш таго, гэту кнігу вядомых літоўскіх гісторыкаў выклалі ў нэт для свабоднага карыстання, верагодна, дзеля таго, каб еўрапейскай грамадскасць (і не толькі) больш глыбока знаёмілася з гісторыяй цяпершняга старшыні ЕС.

Раіў бы беларускім гісторыкам пачытаць гэтае выданне і паглядзець, як трэба пісаць нацыянальную гісторыю...

Я канешне не спецыяліст па гісторыі ВКЛ, але некаторыя выразы літоўцаў мяне проста збянтэжылі... Ужо даўно ведаю, што ў Літве цалкам перанялі дарэвалюцыйныя і савецкія тэзы аб літоўскіх набегах на нашыя землі як вызначальным фактары фарміравання ВКЛ, але цяпер калегі з Вільні трактуюць гэтыя набегі паўдзікіх варвараў як "імперскую экспансію"... Атрымоўваецца, што нашыя беларускія гарады, якія мелі на той час ужо мураваныя сцены, былі захоплены "літоўскімім імперыялістамі" як індусы - брытанцамі... Тэза аб ВКЛ як імперыі паўтараецца ў кнізе некалькі раз, шэраг цытат для прыкладу...
"В литовской экспансии было все: и прямой захват силой, и распространение влияния окольными путями. История не знает «добровольных» присоединений к великим державам."

"Литовцы, скорее всего, были такими же империалистами, как и все остальные"

"иногда Литовскую державу тех времен называют «бархатной империей»."

Цікава, што ў кнізе маюцца згадкі нават пра старабеларускую мову, Цяпінскага называюць беларускім друкаром, аднак "Песню пра зубра" Гусоўскага - "першай літоўскай паэмай".
Карацей беларусы, пачытаўшы гэтую кнігу могуць задаць шмат пытанняў яе аўтарам, цікава было б пачытаць якія-небудзь водгукі, рэцэнзіі нашых адмыслоўцаў...

"Цікавы" законапраект у Расіі наконт гісторыі

Дэпутат расійскай Думы Яравая ўнесла сёння законапраект аб крымінальнай адказнасці за крытыку дзейнасці войск антыгітлераўскай кааліцыі пад час Другой сусветнай вайны, патрабуючы даваць за такую крытыку і за распаўсюджванне "заведомо ложных сведений" да 3 гадоў турмы... Неяк шкада мне стала расійскіх гісторыкаў - навука без крытыкі ўжо не навука, а нешта іншае... Парадаксальным з'яўляецца тое, што калі законапраект будзе зацверджаны ў тым стане, у якім яго і падавалі, то ў Расіі нельга будзе крытыкаваць нават бамбардзіроўку амерыканцамі Хірасімы і Нагасакі, якія асуджае ўсё чалавецтва... Вось што значыць, калі ў гісторыю ўлазяць непрафесіяналы...

Я - з Заходняй, ты - з Усходняй

Ці ёсць у сучаснай Беларусі такі падзел? «Усходнікі» vs «Заходнікі»

Нягледзячы на тое, што я - "заходнік" у пятым калене, у гэтай дыскусіі я на баку пісьменніцы Каляды - "Толькі падзелаў не стае для поўнага шчасця"
З уласнага вопыту магу ўпэўнена сцвярджаць, што розніцы паміж усходнімі і заходнімі беларусамі няма амаль аніякай.. Адзінае, што можа адрозніваць, дык гэта адносіны да ўласнасці - у заходніх беларусаў засталіся яшчэ значныя прыватнаўласніцкія інстынкты, не знішчаныя саветамі... Ну і ёсць рэгіянальныя адрозненні ў гаворках, традыцыях, але такое існуе ва ўсіх краінах... І ўсё. Аргументы Сцебуракі, што "Заходняя Беларусь была стагоддзямі ўключаная ў сферу ўплыву заходнееўрапейскай цывілізацыі і была неад’емнаю часткаю яе – і за часамі ВКЛ, і за часамі РП" - не вытрымліваюць ніякай крытыкі, быццам бы ў Магілёве не было магдэбургскага права... Уся Беларусь была ўключана ў еўрапейскую цывілізацыйную прастору, не трэба праводзіць ніякіх падзелаў..

Мова набажэнства

Дыскусія (хаця дыскусіяй і нельга гэта назваць - абодва аўтары прытрымліваюцца амаль тых жа канцэптуальных поглядаў на месца мовы ў царкве) наконт мовы набажэнства на старонках Слонімскай газеты

http://www.gs.by/ru/226/slonim/12704/%D0%9C%D0%BE%D0%B2%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%B6%D1%8D%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0.htm

http://www.gs.by/ru/230/heritage/13135/%D0%9F%D1%80%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%8E-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%83--%D1%9E-%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B5-%D1%96-%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%B5.htm

Айцец Гардун у нечым мае рацыю - русіфікацыя ўжо адбылася, і царква служыць на той мове на якой размаўляе большасць прыхаджан... Тым не менш, калі паглядзець на праблему з іншага боку, неабходна зразумеуь, што мова - гэта Божы дар, і Царква (праваслаўная і каталіцкая) павінна гэты дар захоўваць, абараняць і пашыраць сярод сваіх вернікаў... На жаль гэтай думкі ў нас прытрымліваюцца толькі адзінкі...

Навуковы семінар у Жыровіцах

В МинДАиС состоялся IV Научно-практический студенческий семинар

У суботу вярнуўся з Жыровіц, дзе на базе духоўнай Акадэміі адбываўся сумесны навуковы семінар з Гарадзенскім універсітэтам.. Жыровіцкія духоўныя школы сустрэлі нашу студэнцка-аспіранцка-выкладчыцкую дэлегацыю вельмі цёпла і гасцінна, за што ім вялікі дзякуй... Заўсёды люблю ездзіць у Жыровіцы на такія сустрэчы, дзе можна не толькі пагутарыць з цікавымі людзьмі, але і духоўна адпачыць ад гарадской мітусні... На семінары чытаў даклад пра святара Іаана Карчынскага, які прымаў удзел у беларускім руху... Верагодна, мае разважанні выклікалі пэўную цікавасць у семінарыстаў, бо было шмат пытанняў, пры тым на добрай беларускай мове... Яшчэ раз упэўніўся, што гісторыя  ўзаемадачыненняў Праваслаўнай царквы і беларускага нацыянальнага руху з'яўляецца нейкай terra incognita, а для некаторых увогуле ашаламляльным адкрыццём.. Таму гэтую тэму неабходна працягваць глыбока даследаваць і папулярна пашыраць, асабліва сярод праваслаўнага духавенства, гістарычныя рэфлексіі якога па-ранейшаму захоўваюць многія элементы "западноруссізма"...

Каля Пінска

IMG_20130310_144029(1)

Нядаўна быў на Палессі... Праязджаў каля Пінска і зрабіў з вакна машыны фота (можа няўдачнае, але як ёсць так ёсць..)... Прыпяць разлілася на значную адлегласць і гэтая вада стаіць усяго каля кіламетра ад уезда ў горад.. Едзеш і паабапал дарогі адна вада... А калі яшчэ снег растане - карацей сапраўдная стыхія.. Аднак паляшукам не прывыкаць, кожны год такое... Успомнілася, што ў міжваенны час палякі называлі Палессе "польскай Венецыяй" альбо "Амазоніяй"... Мелі рацыю..